BE RU EN

У Тэль‑Авіве ў выніку абстрэлу загінуў 52‑гадовы ўраджэнец Віцебска

  • 29.03.2026, 16:31

Вячаслаў працаваў ахоўнікам у адным з жылых будынкаў.

Вячаслаў Відмант падчас начнога ўдару Ірана па Тэль‑Авіву 28 сакавіка атрымаў смяротныя раненні ад аскепкаў касетнага боепрыпасу, паведамляе vesty.co.il.

52‑гадовы Вячаслаў працаваў ахоўнікам у адным з жылых будынкаў Тэль‑Авіва. Гэты дом быў эвакуяваны яшчэ ў пачатку вайны пасля папярэдняга траплення іранскай ракеты, і Вячаслаў адказваў за захаванасць маёмасці ў кватэрах.

Вячаслаў нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай.

Апошнія навіны