Навукоўцы: у шымпанзэ ёсць пачуццё рытму
- 29.03.2026, 19:31
Ніхто іх гэтаму не вучыць.
Самец шымпанзэ з даследчага цэнтра пры Кіёцкім універсітэце, узяўшы ў лапы драўляныя дошкі, рэгулярна барабаніць па агароджы, піша «Нож».
Але гэта не проста забава, перакананыя японскія прыматолагі, а імправізаваныя рытмічныя кампазіцыі з даволі строгай структурай і аднолькавымі інтэрваламі. І, што важна: таленавітага барабаншчыка ніхто гэтаму не вучыў.
Наяўнасць пачуцця рытму даказаная ў птушак, цюленяў і некаторых прыматаў, але шымпанзэ, у адрозненне ад іншых малпаў, могуць выдаваць рытмічныя гукі самастойна, без дрэсуры і не ў падражанне навакольнаму акустычнаму асяроддзю. Гісторыя кіёцкага шымпанзэ пацвярджае выключныя музычныя здольнасці гэтага віду.