У Фінляндыі ўпалі два дроны
- 29.03.2026, 20:06
Улады мяркуюць, што яны ўкраінскія.
На тэрыторыі Фінляндыі ўпалі два беспілотнікі, паведамляе фінская тэлерадыёкампанія YLE.
Як паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны, перад гэтым на паўднёва-ўсходзе краіны — у марской зоне і паблізу мяжы з Расіяй — былі заўважаныя «некалькі павольна рухаючыхся аб’ектаў».
Прэм’ер-міністр Петэры Орпа заявіў, што беспілотнікі, хутчэй за ўсё, былі ўкраінскімі.
«Гэта парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці — вельмі сур’ёзная справа. Верагодна, гэта ўкраінскія беспілотнікі, але абставіны высвятляюцца, і мы паведамім падрабязнасці пазней», — сказаў Орпа.
Украінскія вайскоўцы апошнім часам амаль штодзённа атакуюць беспілотнікамі інфраструктуру ў Ленінградскай вобласці. Як мінімум тройчы за апошні тыдзень пад удар дронаў трапляў найбуйнейшы расійскі порт на Балтыцы — Усць-Луга.