Зяленскі раскрыў падрабязнасці сустрэчы з каралём Іарданіі
- 29.03.2026, 22:06
Украіна гатовая дзяліцца досведам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у нядзелю, 29 сакавіка, правёў сустрэчу з каралём Іарданіі Абдаллам II. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
Па словах кіраўніка дзяржавы, бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, а таксама сітуацыю на Блізкім Усходзе і ў рэгіёне Пэрсідскага заліва.
«Украіна адкрытая да супольнай працы па абароне ад дронава-ракетных атак. З уласнага досведу мы ведаем, што без адзінай сістэмы немагчыма забяспечыць надзейную абарону людзей і крытычнай інфраструктуры», — адзначыў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што Украіна ўжо мае такую сістэму, «бо пяты год поўнамаштабнай вайны вымушаная адбіваць пастаянныя расійскія ўдары, у тым ліку з выкарыстаннем іранскіх дронаў».
«Вельмі важна, каб тыя, каму мы прапануем сваю экспертызу, маглі дапамагчы і нам узмацніць абарону. Дзякую Яго Вялікасці за сустрэчу і гатоўнасць да дыялогу», — дадаў прэзідэнт.