«Кожная секунда на рахунку»
- 29.03.2026, 22:30
Нямецкі пілот расказаў, як НАТА перахоплівае самалёты РФ.
Ваенныя лётчыкі з Германіі ўсё часцей падымаюцца ў паветра для перахопу расійскіх самалётаў паблізу ўсходніх межаў НАТА. Пра гэта расказаў пілот Бундэсвера, які служыць на базе Мальбарк у Польшчы недалёка ад Калінінградскай вобласці, у інтэрв’ю BILD.
Ён адзначыў, што трывогу абвяшчаюць рэгулярна, а на вылет даюцца лічаныя хвіліны.
«Як толькі раздаецца званок, кожная секунда на рахунку. Мы надзяваем жилеты, хапаем шлемы і бяжым да машын, якія адвезуць нас да самалёта. Мы заскаківаем у самалёт, наземны персанал усё рыхтуе, закрывае кабіну і выцягвае ахоўныя шплінты з ракет», — падкрэсліў пілот.
Паводле яго слоў, ужо ў паветры экіпаж даведваецца пра заданне. Найчасцей ідзе гаворка пра расійскія ваенныя самалёты з выключанымі транспандэрамі, якія набліжаюцца да паветранай прасторы НАТА.
«Вядома, бачыш і ўзбраенне, якое ў расіян на борце. У такой сітуацыі трэба дзейнічаць гнутка. Мы падлятаем, назіраем за іх дзеяннямі і нейкі час ляцім побач. У мяне заўсёды ў галаве: мы ўсе людзі, і расіяне таксама. Але ў выніку гэта ўсяго толькі націсканне кнопкі — і ракета ўжо ляціць», — адзначыў вайсковец.
У BILD дадалі, што на ўсходнім флангу НАТА адбываецца каля 40 такіх вылетаў у месяц.