Спадарожнікі зафіксавалі новыя ачагі пажараў у порце Усць-Луга
- 30.03.2026, 6:55
Магутнае зарыва.
У расійскім порце Усць-Луга на Балтыцы, які з'яўляецца адным з ключавых вузлоў для экспартнай перавалкі паліва, зафіксаваныя новыя ачагі пажараў пасля паўторнага налёту ўкраінскіх дронаў. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі, якія публікуюць аглядальнікі ў сацсетцы X.
«Спадарожнікавыя даныя паказваюць новыя ачагі пажараў у расійскім порце Усць-Луга пасля паўторнага ўкраінскага ўдару», — гаворыцца ў апісанні да фота.