BE RU EN

Z-каналы канстатавалі разгром расійскай СПА ў Крыме

  • 30.03.2026, 8:05

Цяпер украінскія дроны выбіваюць БРК і РСЗА.

Z-паблікі заявілі пра фактычнае знішчэнне расійскай СПА ў часова акупаваным Крыме і паведамілі, што ўкраінскія беспілотнікі перайшлі да удараў па берагавых ракетных комплексах і рэактыўных сістэмах залпавага агню на паўвостраве, як адзначае «Диалог».

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Военный осведомитель», каментуючы атаку сілаў беспілотных сістэм ЗСУ на базу расійскай арміі з рэактыўнымі сістэмамі «Смерч/Тарнада-С» у Крыме.

У паведамленні гаворыцца, што расійская СПА на паўвостраве панесла значныя страты ў выніку сістэматычных удараў украінскіх дронаў на «Старлінках».

«Можна канстатаваць, што здарылася тое, чаго мы першапачаткова і баяліся – сістэма СПА паўвострава панесла цяжкія страты ад сістэматычных удараў дронаў на «Старлінках», пасля чаго ўкраінскія беспілотнікі пачалі паражаць іншыя мэты, такія як БРК «Бастыён» і дальнабойныя РСЗА», — гаворыцца ў паведамленні канала.

Нагадаем, у ноч на 19 сакавіка СБС ЗСУ нанеслі масіраваны ўдар па базе расійскай арміі ў вёсцы Саўгаснае пад Сімферопалем, паразіўшы тры РСЗА «Смерч/Тарнада-С», транспартна-зараджальную машыну і цыстэрны з палівам.

Апошнія навіны