BE RU EN

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў

  • 30.03.2026, 9:29

На гэтую вакансію шукаюць чалавека з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Кампанія «КПІ Дэвелапмент» шукае загадчыка вытворчасці, якому гатовыя плаціць ад 8 тыс. да 19 тыс. рублёў. Вакансія з'явілася ў базе даных службы занятасці Беларусі. ТАА «КПІ Дэвелапмент» кіруе ў Беларусі некалькімі гатэлямі міжнароднай сеткі Hilton: пяцізоркавым Waldorf Astoria Minsk і чатырохзоркавым The Basilian Minsk Curio Collection by Hilton, піша Office Life.

У аб'яве, у прыватнасці, пазначаны адрас Янкі Купалы, 27, дзе месціцца нядаўна адкрыты люксавы гатэль Waldorf Astoria.

На гэтую вакансію шукаюць чалавека з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Пры гэтым ад яго патрабуецца досвед у сферы грамадскага харчавання не менш за 10 гадоў, прычым у гатэлях узроўню «пяць зорак» — не менш як пяць гадоў. На гэтую пасаду гатовыя ўзяць чалавека, які працаваў у розных юрысдыкцыях, уключаючы краіны Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Сярод патрабаванняў таксама — прасунутае валоданне англійскай і нямецкай мовамі.

Апошнія навіны