Расельгаснагляд узмацніў кантроль за беларускай рыбай
- 30.03.2026, 10:52
У прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў выяўлены бактэрыі і мікраарганізмы.
Расельгаснагляд узмацніў лабараторныя праверкі адразу некалькіх кампаній.
Прадукцыя «Марскай гавані», якая летась успадкавала «Белрыбу», узята Расельгаснаглядам пад узмоцнены лабараторны кантроль, піша «Белорусы и рынок».
Гэта абумоўлена тым, што ў яе прадукцыі (стэйку замарожанай фарэлі) першасна выяўлены мікраарганізмы.
Прадпрыемствам, нагадаем, валодае Людміла Неронская — уладальніца яшчэ двух заводаў у Мінску і Віцебску, якія працуюць пад брэндам «Марскія сезоны», і саўладальніца далёкаўсходняй рыбнай кампаніі «Саюзныя рыбныя прамыслы».
Таксама пад узмоцнены кантроль пераведзены з-за выяўлення бактэрый — «Беларуснафта-Асобіна», каліформаў — «Беллакт», дражджоў у тваразе — «Смалявічы Малако» і тых жа мікраарганізмаў у рыбе — «Экоморе».