BE RU EN

У Вільнюсе каля Сейма ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

  • 30.03.2026, 11:17

Цырымонія адбылася ў гонар гадавіны абвяшчэння БНР.

Сёння ў Вільнюсе адбылося ўрачыстае ўзняцце бел-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літвы. Гэта цырымонія — частка святкавання 108‑й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе LRT.

Да акцыі далучыліся старшыня Сейма Літвы Юозас Олекас, намеснік маршалка Сената Польшчы Міхал Камінскі, дэпутаты Сейма, Святлана Ціханоўская і беларуская дыяспара.

Цырымонія пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра тых, хто аддаў жыццё за вольную Беларусь.

Апошнія навіны