Кім Чэн Ын патроліў Лукашэнку
- 30.03.2026, 14:23
Дыктатар атрымаў у падарунак урну для праху?
Украінскі паліттэхнолаг і блогер Барыс Тызенгаўзен пасмяяўся з падарункаў, якія дыктатар КНДР Кім Чэн Ын уручыў Лукашэнку ў Пхеньяне. Тызенгаўзен згадаў, што Ын не ўпершыню дорыць гасцям незвычайныя дары:
— Не ведаю, ці троліць ён насамрэч, ці сапраўды сам выбірае такія падарункі.
Тызенгаўзен распавёў, што падчас візіту Пуціна ў КНДР Кім Чэн Ын падараваў расійскаму дыктатару нешта падобнае да надмагільнай пліты:
— Там ужо сам старак Кабаеў афігеў. А для Лукашэнкі быў прыгатаваны падарунак — урна для праху або начны гаршчок. Паглядзіце, якая прыгажосць. Вусаты чыпс, думаю, ад такога падарунка празрэў.