BE RU EN

Трамп выставіў Ірану новы ультыматум

  • 30.03.2026, 15:12

Прэзідэнт ЗША пагразіў знішчыць электрастанцыі рэжыму і востраў Харг.

Дональд Трамп пагразіў нанесці ўдары па іранскіх электрастанцыях, нафтавых свідравінах і захапіць стратэгічны востраў Харг, калі перамовы аб спыненні вайны праваляцца. Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сацсетцы Truth Social.

«Калі з якой-небудзь прычыны дамоўленасць у бліжэйшы час не будзе дасягнутая, што, верагодна, і адбудзецца, і калі Армузскі праліў не будзе неадкладна «адкрыты для бізнесу», мы скончым нашае цудоўнае «перабыванне» ў Іране, узарваўшы і цалкам знішчыўшы ўсе іх электрастанцыі, нафтавыя свідравіны і востраў Харг (і, магчыма, усе апрасняльныя ўстаноўкі!), якіх мы наўмысна пакуль яшчэ не «чапалі».

Гэта будзе адплата за нашых шматлікіх салдат і іншых людзей, якіх Іран звярска забіваў на працягу 47 гадоў панавання тэрору старога рэжыму», — заявіў Трамп.

Галоўным патрабаваннем Вашынгтона застаецца поўная разблакіроўка Армузскага праліва, праз які ў звычайны час праходзіць каля 20% сусветных паставак нафты і газу.

Апошнія навіны