BE RU EN

У Беларусі перапісваюць тэмпературныя рэкорды

  • 30.03.2026, 15:22

Максімумы фіксуюцца ўжо дзясяты дзень запар.

Дзясяты дзень запар на метэастанцыях краіны абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных дадзеных Белгідрамета.

29 сакавіка перапісана 11 лакальных максімумаў, у тым ліку амаль 60-гадовай даўніны. Другі дзень запар перапісваюцца экстрэмумы ў Мінску.

Паветра ў сталіцы прагрэлася да 16,2 градуса (у 2007 годзе было 15,8).

У цэлым з пачатку сакавіка адзначана каля 190 лакальных тэмпературных рэкордаў.

На 30 сакавіка Белгідрамет змяніў першапачатковы прагноз: чакаецца не да 17, а да 19 градусаў. На метэастанцыях, размешчаных на ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей, ужо перавышаныя дзённыя гістарычныя максімумы. Абсалютны рэкорд — 23 градусы (у 2024 годзе ў Брэсце).

Апошнія навіны