BE RU EN

Узброеныя сілы Украіны праламалі абарону РФ і вызвалілі дзевяць населеных пунктаў

  • 30.03.2026, 16:42

Поспех дасягнуты на Аляксандраўскім напрамку.

Украінскія вайскоўцы выбілі расійскія войскі з умацаванай лініі абароны і вызвалілі шэраг населеных пунктаў на Аляксандраўскім напрамку.

Пра гэта ў эфіры «Суспільне Новини» распавёў камандзір роты беспілотных сістэм 95-й Палескай брыгады ДШВ Арцём Кляп.

Паводле яго слоў, выціснуць ворага з занятых пазіцый было надзвычай складана, паколькі расійскія войскі загадзя абсталявалі магутную лінію абароны з разгалінаванай сістэмай траншэй, бліндажоў і сховішчаў.

Нягледзячы на гэта, абарончыя ўмацаванні ўрэшце атрымалася праламаць. Поспех аперацыі па вызваленні тэрыторыі стаў магчымы дзякуючы шэрагу ўзаемазвязаных фактараў.

«Ужыванне нашых падраздзяленняў БПЛА і імклівае прасоўванне нашых штурмавых груп. Вораг быў дэзарыентаваны, не паспеваў падцягнуць рэзервы. Першыя некалькі дзён. Але цяпер ён ужо паспеў падцягнуць рэзервы. Пераважна рэзервы перамяшчаюцца невялікімі групамі, на мотатэхніцы, але мы паспяваем іх выяўляць і знішчаць. Цяпер вялікай праблемы ў гэтым няма», — распавёў вайсковец.

Апошнія навіны