Банкі ўносяць змены па крэдытах на нерухомасць
- 30.03.2026, 18:13
Падрабязнасці.
Некаторыя банкі знізілі стаўкі па крэдытах на нерухомасць. «Зеркало» распавядае падрабязнасці.
«Тэхнабанк» да 16,4% знізіў стаўкі па крэдытах «Мілы дом» і «Я пабудую Мілы дом». Раней яны былі вышэйшыя: адпаведна на 1,78 працэнтнага пункта і на 1 працэнтны пункт.
«Белінвестбанк» з 1 красавіка зніжае стаўку па крэдыце на куплю кватэры на другасным рынку — з 18,11% да 17,50%. Ідзе гаворка пра набыццё жылля выключна на другасным рынку. Што да куплі новабудоў, то там стаўка застанецца ранейшай — 16,50%.
Нацбанк раней устанавіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР) на красавік. Гэтыя паказчыкі вызначаюць максімальныя працэнтныя стаўкі па банкаўскіх крэдытах, у тым ліку на нерухомасць і аўтамабілі.
Так, для новых крэдытаў насельніцтва (акрамя льготных) РВСР знізіцца да 18,26% гадавых (цяпер — 18,49%).
Яшчэ адзін паказчык, на які фінустановы арыентуюцца пры вызначэнні працэнтных ставак па пазыках, — стаўка рэфінансавання. Цяпер яна складае 9,75% гадавых.