BE RU EN

Беларусь падаўжыла забарону на ўвоз некаторых тавараў праз мяжу з Літвой

  • 30.03.2026, 20:37

Да 31 снежня 2027 года.

Урад падаўжыў забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Новым дакументам падаўжаецца пастанова Савета Міністраў ад 14 сакавіка 2024 года № 182, якой устаноўлена забарона на перамяшчэнне праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы шэрагу тавараў, што ўвозяцца для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжання.

Тэрмін дзеяння забароны падаўжаны да 31 снежня 2027 года.

Пералік тавараў, уваз якіх забаронены, застаўся нязменным. У спісе, нагадаем, апынуліся піва, віно, мінеральная вада, сидр, воцат, шыны і пакрышкі, адзенне і іншыя вырабы секанд-хэнд, а таксама б/у запасныя часткі.

«Акрамя таго, у сувязі з адкрыццём польскім бокам пунктаў пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») і «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») і аднаўленнем руху ў дадзеных раёнах грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у краінах Еўрасаюза, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, у пастанове Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2025 г. № 599 дапоўнены пералік месцаў для запраўкі транспартных сродкаў, што адпавядаюць аўтадарожным пунктам пропуску», — паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Апошнія навіны