BE RU EN

На Блізкім Усходзе «чарга» па ўкраінскую дапамогу

  • 30.03.2026, 21:04

Зяленскі заявіў пра гістарычныя дамоўленасці.

Украіна ўжо пачала заключаць гістарычныя дамоўленасці са краінамі Блізкага Усходу наконт абароны ад іранскіх дронаў. Праца працягваецца.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на вечаровы зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яго візіт на Блізкі Усход быў вельмі карысным. Там ён адчуў добрае стаўленне да Украіны — да ўкраінскіх воінаў і досведу.

Прэзідэнт адзначыў, што ў краін Персідскага заліва ёсць адзінае бачанне супрацоўніцтва з Украінай і ўкраінскімі экспертамі.

«Цяпер ужо ёсць дамоўленасці, гэта гістарычныя дамоўленасці: Украіна і Саудаўская Аравія, ААЭ, Катар. Мы працуем таксама з Іарданіяй і Кувейтам. Цяпер у рэгіёне Рустэм Умераў (сакратар РНБА Украіны — рэд.), ён працягвае перамовы на палітычным узроўні — сёння ён мне дакладаў, — ужо ёсць дадатковыя запыты ад Бахрэйна і Амана», — распавёў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Зяленскі расказаў, што дзякуючы ўкраінскай сістэме абароны і майстэрству ўкраінскіх воінаў ён разлічвае на ўзаемадзеянне ў сферы бяспекі.

«Мы ўжо дамовіліся аб магчымасці ўзмацніць ППА, аб сумесным развіцці абаронных вытворчасцей, а таксама аб энергетычным супрацоўніцтве. Гэта датычыцца, у прыватнасці, дызеля і іншых рэчаў, якія нам цяпер так неабходныя», — дадаў прэзідэнт.

Апошнія навіны