BE RU EN

Орбан заявіў, што «ледзь не памёр ад смеху»

  • 30.03.2026, 21:08

Прэм’ер Венгрыі распавёў, што яго так развяселіла.

Праслухоўванне міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сіярта з’яўляецца абуральным фактам і будзе расследавана, заявіў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у інтэрв’ю выданню ÖT, запіс апублікаваны на YouTube.

Так ён пракаментаваў паведамленне газеты The Washington Post пра тое, што Сіярта рэгулярна тэлефануе расійскаму калегу Сяргею Лаўрову падчас перапынкаў на пасяджаннях ЕС.

«Нам давядзецца з гэтым разабрацца, але калі я пачуў крытыку і абвінавачанні на ягоны адрас, якія былі агучаныя, я ледзь не памёр ад рогату», — сказаў Орбан.

Па яго словах, на сустрэчы міністраў і прэм’ер-міністраў прысутныя карыстаюцца смартфонамі, нават падчас перамоваў. «Няма неабходнасці што-небудзь перадаваць, бо ўсё чуюць тыя, хто ў гэтым зацікаўлены», — дадаў прэм’ер.

Орбан адзначыў, што сам не карыстаецца смартфонам, а ў залу пасяджэнняў Еўрасавета бярэ толькі кнопачную Nokia.

Газета The Washington Post са спасылкай на крыніцу раней пісала, што Сіярта рэгулярна тэлефануе міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову ў перапынках пасяджэнняў прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза. Пазней Politico паведаміла, што Брусэль вырашыў абмежаваць удзел Будапешта ў канфідэнцыйных перамовах з-за асцярогаў, што той можа перадаваць даныя Маскве. Падазрэнні, што гэта адбываецца, існавалі даўно, заяўляў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Апошнія навіны