У Белым доме ацанілі тэрміны заканчэння баявых дзеянняў у Іране
- 30.03.2026, 21:28
Дату паведаміла прэс-сакратарка Белага дома.
Ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана завершыцца цягам найбліжэйшых чатырох—шасці тыдняў. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэролайн Левітт.
«Пентагон заўсёды называў разліковыя тэрміны аперацыі Epic Fury («Эпічная ярасьць».— Заўв.) — ад чатырох да шасці тыдняў. Сёння 30-ы дзень. Дык палічыце самі, колькі яшчэ часу Пентагону трэба для поўнага дасягнення мэт аперацыі», — сказала Левітт на брыфінгу.
Па словах прэзідэнта Дональда Трампа, ЗША вядуць перамовы з групай «прафесіяналаў» з Ірана. З кім менавіта — спадар Трамп не ўдакладніў. Іранскі бок сваіх перамоўшчыкаў таксама не раскрывае. На час дыялогу, да 6 красавіка, ЗША ўвялі мараторый на ўдары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. Калі дамовіцца аб аднаўленні суднаходства ў Армузскім праліве не ўдасца, Дональд Трамп паабяцаў знішчыць усе электрастанцыі ў рэспубліцы.