BE RU EN

Сырскі назваў задачы ЗСУ на гэты год

  • 31.03.2026, 4:44

Галоўнакамандуючы ЗСУ анансаваў наступальныя аперацыі.

Украіна сёлета сканцэнтруецца на правядзенні стратэгічнай абарончай аперацыі з мэтай стрымлівання праціўніка. Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы ЗСУ генерал Аляксандр Сырскі ў інтэрв’ю тэлеканалу ICTV, якое транслявалася ў тэлеэфіры.

«Наша мэта, вядома, на гэты год — правядзенне стратэгічнай абарончай аперацыі для стрымлівання праціўніка, недапушчэння страты тэрыторыі, знясілення яго сіл і сродкаў, стварэння ўмоў для правядзення шырокамаштабных наступальных аперацый, нарошчвання нашых рэзерваў, якаснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых і адначасова правядзення контрнаступальных і наступальных аперацый на тых напрамках, дзе вораг слабы», — адзначыў Сырскі.

Паводле яго слоў, гэта неабходна з мэтай вызвалення тэрыторыі, а таксама ўтрымання аператыўнай і стратэгічнай ініцыятывы.

Сырскі дадаў, што цяпер вораг гуляе паводле ўкраінскіх правілаў, то бок ён вымушаны прыстасоўвацца і канцэнтраваць свае намаганні там, дзе мы наступаем.

Апошнія навіны