Польшча плануе павялічыць колькасць арміі да паўмільёна чалавек
- 31.03.2026, 5:58
Разам з рэзервістамі.
У ўрадзе Польшчы разлічваюць, што ў будучыні колькасць польскай кантрактнай арміі разам з падрыхтаванымі рэзервістамі складзе 500 тысяч чалавек.
Як паведамляе RMF24, такія лічбы назваў намеснік міністра абароны Станіслаў Взёнтэк.
Падчас інтэрв’ю ў чыноўніка спыталі, якой, паводле планаў Мінабароны, павінна стаць колькасць польскай арміі.
«Мы закладваем, што армія будзе налічваць 500 тысяч вайскоўцаў — сярод якіх 300 тысяч прафесійных вайскоўцаў, і яшчэ 200 тысяч — рэзервісты, тыя, хто будзе «запасам» на выпадак надзвычайнай сітуацыі», — сказаў Станіслаў Взёнтэк.
Паводле яго слоў, у Мінабароны разлічваюць дасягнуць такіх паказчыкаў у перыяд паміж 2030 і 2035 гадамі.
У 2025 годзе Польшча зноў апынулася на першым месцы ў НАТА па аб’ёме выдаткаў на абарону адносна ўласнага ВУП.