Аперацыя «Балтыка»
- Яўген Істрэбін
- 31.03.2026, 8:21
Што адбудзецца з нафтавымі прыбыткамі РФ пасля ўдараў па Усці-Лузе і Прыморску.
Патлумачу логіку працы ЗСУ.
Порт Прыморск і Усць-Луга забяспечваюць экспарт сярністай нафты з Сібіры. Раней яна ішла на экспарт па «Дружбе», але Украіна «Дружбу» перакрыла, Еўропа таксама.
Таксама па маршруце нафтаправода стаяць Яраслаўскі НПЗ і Кірышскі НПЗ, якія адбіраюць нафту і выпускаюць нафтапрадукты.
Цяпер лічым адбор сырой нафты з нафтаправода:
Прыморск — экспарт 1 млн барр/суткі;
Усць-Луга — 0,7 млн барр/с;
«Дружба» праз Украіну — 0,2 млн б/с;
Кірышскі НПЗ — 0,4 млн б/с;
Яраслаўскі НПЗ — 0,3 млн б/с.
Усяго — 2,6 млн б/с сырой нафты з агульнай здабычы 9,2 млн б/с, г.зн. 28%.
Перанакіраваць такі аб’ём у іншыя кірункі проста немагчыма. Пасля запаўнення ўсіх свабодных ёмістасцяў Расія будзе вымушана глушыць здабычу.
Мэта ў нас — праз доўгатэрміновую блакіроўку экспарту і перапрацоўкі прымусіць глушыць здабычу на частцы радовішчаў. З 9,2 млн б/с цяперашняй здабычы, калі ўдасца знізіць здабычу на 1–2 млн, лепш, вядома, на 2 млн, будзе проста ідэальна.
Блакіроўка патрэбная на некалькі месяцаў!
Яўген Істрэбін, «Фэйсбук»