Іран атакаваў кувэйцкі танкер Al-Salmi ў порце Дубая
- 31.03.2026, 8:49
Судна было цалкам загружана нафтай.
Іран нанёс авіяўдар па кувэйцкім танкеру Al-Salmi, які знаходзіўся ў порце Дубая. Пра гэта піша Al Jazeera са спасылкай на Kuwait Petroleum Corp.
Па звестках Al Jazeera, танкер Al-Salmi быў цалкам загружаны нафтай. У выніку авіяўдару на судне ўзнік пажар - пашкоджаны корпус, існавала пагроза выкіду нафты.
Пазней прэс-служба горада Дубая ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы X напісала, што пажар на кувэйцкім танкеры выратавальныя каманды цалкам патушылі. Ці адбыўся разліў нафты, не ўдакладняецца. Мясцовыя ўлады ацэньваюць шкоду ад паветранай атакі з боку Ірана.