BE RU EN

Як Лукашэнка пад’езды «загадзіў»

  • 31.03.2026, 9:03

Страх дыктатара страціць уладу адбіўся на працы ЖКГ.

Беларусы сталі заўважаць, што пагоршылася якасць уборкі іх пад’ездаў і прыдамовай тэрыторыі, а ў некаторых дамах увогуле зніклі дворнікі і прыбіральшчыкі.

У нядаўнім апытанні «Салідарнасці» адразу двое жыхароў Мінска паскардзіліся на тое, што ўжо год ніхто не прыбірае пад’езды і двары. На звароты жыхароў у ЖКГ называюць прычыну — не стае супрацоўнікаў.

Аднак «Філін» высветліў, што адсутнасць дворнікаў — насамрэч не прычына праблемы брудных двароў і пад’ездаў, а наступства. Прычына ж аказалася зусім іншай.

— Калі коратка адказаць на вашае пытанне, чаму не стала дворнікаў і прыбіральшчыкаў, то проста «няма грошай». Калі падрабязней — давайце разбяромся, — прапануе юрыст, знаёмы з праблемай (імя эксперта не называем у мэтах бяспекі — С.). — Я памятаю перыяд, калі ў Беларусі, асабліва ў новабудоўлях, сталі масава стварацца таварыствы ўласнікаў (ТУ).

Асабліва гэты працэс ішоў актыўна ў дзесятыя гады. Быў такі чарговы віток лібералізацыі, і дзяржава нават прымала меры па стымуляванні самаарганізацыі людзей, стварэнні самарэгуляваных арганізацый у розных галінах.

То-бок хацела частку функцый перадаць самім людзям. Пад гэтую кампанію трапіла і сфера ЖКГ, якая насамрэч не ўчора стала недафінансаванай. Так было заўсёды.

І вось дзяржава вырашыла, што людзі без яе ўдзелу могуць самі хаця б прыбіраць у сваіх пад’ездах і дварах, і надзяліла ТУ пэўнымі функцыямі.

Яны сапраўды маглі самі абслугоўваць сваё жыллё, без прыцягнення ЖКГ. А менавіта — маглі ўсталёўваць узносы, вольна распараджацца грашыма, аб’ядноўвацца па некалькі дамоў і мець у штаце: старшыню, бухгалтара, а таксама электрыкаў, сантэхнікаў, інжынераў, дворнікаў — каму як дазваляў бюджэт.

І тады многія адзначалі, што ў іх дварах усё прыбіраецца, чысціцца, траву косяць, пад’езды мыюць, у дварах мятуць пры любым надвор’і. Былі чыстыя сметніцы, пафарбаваныя і адрамантаваныя лаўкі.

Ведаю таварыствы, якія нават самі набывалі тэхніку, напрыклад, трактар «Беларус», які чысціў паркоўкі ад снегу.

Я кансультаваў некалькі ТУ і там якраз назіраў анекдатычную сітуацыю: адна жыхарка абурылася, чаму ў іх у дворніка быў заробак, умоўна, тысяча рублёў, а яе сын дзесьці ў дзяржаўнай арганізацыі атрымліваў 850.

І гэта было насамрэч: ТУ маглі справядліва аплачваць усе прыбіральныя работы. Грошы, якія ўладальнікі здавалі ў выглядзе ўзносаў, акумуляваліся на рахунках таварыстваў, і яны маглі іх выкарыстоўваць па сваім меркаванні.

У тым ліку, дарэчы, і на капітальны рамонт. Гэта, вядома, не задавальняла ЖКГ. Яно не было зацікаўленае ў тым, каб нейкія ТУ не дзяліліся з імі сваімі грашыма, не накіроўвалі іх у агульны кацёл, а распараджаліся імі самі.

Мы ж ведаем, як гэта ў іх адбываецца: вы 50 гадоў робіце адлічэнні на капрамонт, а калі дом пачынае развальвацца, яго ставяць у агульную чаргу яшчэ на 50 гадоў.

То-бок гэта быў адзін момант, чаму ў выніку ТУ апынуліся нявыгаднымі. Але кардынальныя змены адбыліся нават не таму.

У 2020 годзе ўлады прыйшлі да высновы, што ТУ валодаюць занадта вялікай ступенню самастойнасці. Высветлілася, што, напрыклад, відэакамеры на дамах у патрэбныя прамежкі часу па запытах міліцыі не працавалі. Таму вылічыць, хто павесіў БЧБ-сцяг або стужачкі на плот, было немагчыма.

Пасля 2020 года паступова пачалі ўзмацняць заканадаўства (Жыллёвы кодэкс РБ) у дачыненні да ТУ. Уводзілі розныя абмежаванні. Напрыклад, змянілі патрабаванні да старшыняў, а менавіта ўсталявалі «ідэалагічны фільтр».

Увялі жорсткі кантроль за выкарыстаннем сродкаў, а частку, тую, што прызначалася на капрамонты, увогуле прымусілі з рахункаў ТУ перавесці на карысць выканкамаў.

Самі таварыствы раздрабілі. Як і ўсюды, у краіне цяпер збірацца больш чым утрох нельга. У адно ТУ нельга аб’ядноўваць несумежныя дамы, што не знаходзяцца ў адным двары і не маюць агульнай тэрыторыі.

Пад гэтай шыльдай частку ТУ абавязалі падзяліцца або ліквідавацца. У цэлым спрасцілі працэдуру ліквідацыі ТУ, а ўсіх, хто не прайшоў атэстацыю, не выканаў новыя правілы, прынялі на баланс ЖКГ.

Астатнія фактычна перасталі быць цалкам самастойнымі. У іх рэзка скараціліся сродкі. Бо сіламі аднаго дома эканамічна складана арганізаваць увесь той кіраўнічы працэс, які маглі падтрымліваць жыхары 5–10 дамоў.

Але ўсе гэтыя змены не мелі мэты палепшыць працу жыллёва-камунальнай сферы. Там і да гэтага не ставала сродкаў на дворнікаў і прыбіральшчыкаў, і з цягам часу ўсё стала толькі горш. Аднак да гэтага яшчэ і ТУ развалілі.

— Цікава, а як праблема «брудных пад’ездаў» вырашаецца ў развітых краінах?

— Пачнём з таго, што ў развітых краінах няма такога паняцця, як «ЖКГ», няма міністэрства камунальных паслуг, проста не існуе гэтай «дзяржавы ў дзяржаве».

Аказваецца, каб прыбіраць у пад’ездах, каб на двары расла прыгожая траўка і ўсё лета кветкі цвілі, міністэрства не патрэбна. Нават для таго, каб зрабіць мадэрнізацыю дома, яно не патрэбна.

Чаму яны не зараслі брудам? Бо ўся сістэма кіравання жыллёвым фондам, калі мы гаворым пра шматкватэрныя дамы, напрыклад, у Польшчы, — гэта і ёсць тыя самыя

Апошнія навіны