BE RU EN

Эвалюцыя хамства

  • Андрэй Макарэвіч
  • 31.03.2026, 10:00

А ўжо народ-баганосец падхапіў з асалодай.

Цвярджэнне, што чалавецтва хутка і катастрафічна паглупела, падаецца, праўдзівае толькі часткова — чалавецтва заўсёды было такім. Проста ў залежнасці ад таго, якія перыяды перажывае свет, гэта праяўляецца ў большай або меншай ступені.

А вось што адназначна пышна расквітнела — гэта хамства. Пачалося ўсё з палітычных тэлешоў і, увогуле, нядаўна — я памятаю найцікавейшыя праграмы кшталту «К барьеру!» — апаненты спрачаліся, і ніхто адзін аднаму не хаміў! (Штосьці дазваляў сабе Жырыноўскі, але на сённяшнім фоне гэта дзіцячы ляпет).

Пачалося так хутка і адчувальна, што я не мог пазбавіцца ад адчування: гэта ўказанне зверху. Амаль адначасова хамства стала працоўнай мовай расійскіх паўнамоцных прадстаўнікоў. А ўжо народ-баганосец падхапіў з асалодай. А што, можна было?

Хамства захлынула інтэрнэт. Ляціць яно заўсёды ад незнаёмых людзей (знаёмыя ж табе не хамяць, праўда?) Хамства заўсёды бяздарнае. Яго адзіная задача — вывесці цябе з раўнавагі. І ўсё.

Паколькі я не дазваляю сабе адказваць на хамства хамствам (хоць многія знаходзяць у гэтым асалоду), для мяне дыялог у гэтым месцы заканчваецца — часцей за ўсё нават не пачаўшыся. Магу зрэдку паслаць хама ў сраку, але гэта, на мой погляд, толькі рэкамендацыя кірунку руху. Можна, вядома, часам падчышчаць стужку, але сумна і агідна — як падціраць за іншымі.

Цікава, якая эвалюцыя хамства на іншых моўных прасторах?

Андрэй Макарэвіч, «Фэйсбук»

Апошнія навіны