BE RU EN

Беларусь працягнула забарону на ўвоз шэрагу тавараў з тэрыторыі Літвы

  • 31.03.2026, 10:26

Да канца 2027 года.

«Урад» працягнуў абмежаванні на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу. Адпаведную пастанову 30 сакавіка падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Гаворка пра забарону, якая дзейнічае з 1 красавіка 2024 года і датычыцца тавараў, што ўвозяцца ў краіну для наступнага продажу. Раней яе ўжо некалькі разоў працягвалі — цяпер абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.

Пералік тавараў застаўся без змяненняў. У яго ўваходзяць, у прыватнасці, вада, алкагольная прадукцыя (піва, віно, вермут і іншыя напоі), воцат, шыны і пакрышкі. Раней са спісу выключылі тавары секанд-хэнд, а таксама знялі абмежаванні для транзітных перавозак.

Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на тавары для асабістага карыстання, а таксама на прадукцыю, вынятую або канфіскаваную па іншых падставах.

Апошнія навіны