Як ідуць справы ў пунктах пропуску на беларускай мяжы
- 31.03.2026, 11:49
Чаргі ўсё яшчэ захоўваюцца.
На ўезд у Літву і Польшчу скапілася больш за 760 вялікагрузных аўтамабіляў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 31 сакавіка.
Паводле звестак ДПК, найбольш загружаны маршрут праходзіць праз літоўскі Мядзінінкай (Каменны Лог) — там налічваецца 310 аўтамабіляў. За суткі службы кантролю аформілі 11% транспарту. 200 грузавых аўто фіксуюцца перад Шальчынінкаем (Беняконямі).
Перад польскімі памежнымі пераходамі Кукурыкі (Казловічы) і Баброўнікі (Бераставіца) знаходзяцца адпаведна 160 і 98 адзінак грузавога транспарту.
Акрамя таго, перад польскім пунктам пропуску Цярэспаль (Брэст) фіксуецца 130 легкавых аўтамабіляў. Сумежны бок за 24 гадзіны аформіў 30% аўто ад нормы.