BE RU EN

Памёр галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў Брэст»

  • 31.03.2026, 13:30

Яму было 50 гадоў.

Пра смерць Эдуарда Кокшарава паведаміла прэс-служба клуба «Мяшкоў Брэст».

«З глыбокім смуткам паведамляем, што на 51‑м годзе жыцця раптоўна памёр галоўны трэнер нашага гандбольнага клуба, алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету, пераможца Лігі чэмпіёнаў — Эдуард Кокшараў. Гэта непапраўная страта для ўсёй гандбольнай сям’і, вялікі шок для сусветнай гандбольнай грамадскасці», — гаворыцца ў спачуванні.

Эдуард Кокшараў нарадзіўся ў 1975 годзе ў расійскім Краснадары. Быў капітанам зборнай Расіі па гандболе, чэмпіёнам свету 1997 года, алімпійскім чэмпіёнам 2000 года.

У 2017‑2020 гадах быў галоўным трэнерам зборнай Расіі, трэніраваў македонскі «Вардар» і «Растоў-Дон».

З сакавіка 2023 года ўзначаліў клуб «Мяшкоў Брэст». У 2023 і 2024 гадах прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі, а ў чэрвені 2023 года разам з камандай выйграў турнір SEHA-лігі.

Апошнія навіны