BE RU EN

У Літве на 50% знізяць цэны на чыгуначныя квіткі

  • 31.03.2026, 17:19

На фоне падаражання паліва.

Прынята рашэнне часова знізіць цэны на ўсе чыгуначныя квіткі ў Літве. Новая цэнавая палітыка будзе дзейнічаць з красавіка да пачатку лета, паведамілі ўрад і Літоўская чыгунка, піша LRT.

«Рост коштаў на паліва сёння закранае кожнага жыхара Літвы, таму адказ урада павінен быць хуткім, канкрэтным і адчувальным. <�…> Мы ўжо прынялі рашэнне выпусціць частку паліўнага рэзерву — гэта быў наш першы крок. Таксама Міністэрства фінансаў узгадніла з Еўрапейскай камісіяй часовае зніжэнне акцызу на дызельнае паліва. Але мы шукаем рашэнні, якія дазволяць ужо цяпер знізіць штодзённыя выдаткі людзей. <�…> Таму мы прынялі рашэнне на два месяцы — красавік і май — знізіць цэны на чыгуначныя квіткі ўдвая», — заявіла ў аўторак прэм’ер-міністр Інга Ругінене.

З красавіка да пачатку лета пасажыры змогуць набываць квіткі на паездкі па ўнутраных маршрутах са зніжкай 50%. Паводле слоў прэм’ер-міністра, чакаецца, што гэта мера заахвоціць жыхароў перасесці на грамадскі транспарт.

Чакаецца, што за гэтыя два месяцы цягнікамі скарыстаюцца каля 1,2 млн пасажыраў. Мяркуецца, што дзякуючы зніжкам пасажырапаток павялічыцца яшчэ на 200 тысяч чалавек. Для бюджэту Літвы гэта рашэнне абыдзецца прыблізна ў 1,5 млн еўра.

Апошнія навіны