Грамадзянін Літвы прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў і атрымаў вялікі тэрмін
- 31.03.2026, 18:44
Міраславаса Троцкіса асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі.
Літоўскі грамадзянін Міраславас Троцкіс восенню 2024 года паехаў у Беларусь наведаць сваякоў, быў затрыманы і асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе Dissidentby.
Міраславасу 35 гадоў. Паводле звестак праваабаронцаў, мужчыну судзілі паводле арт. 358 КК (Шпіянаж) і арт. 358−1 КК (Агентурная дзейнасць).
Прысуд у выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі ў умовах узмоцненага рэжыму яму агалосілі 11 сакавіка 2026 года.