Нэтаньяху заявіў пра новыя саюзы з «важнымі» краінамі Блізкага Усходу
- 31.03.2026, 22:28
Для супрацьдзеяння іранскай пагрозе.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньяху заявіў, што краіна заключае новыя саюзы з «важнымі» краінамі Блізкага Усходу для супрацьдзеяння іранскай пагрозе. Яго словы перадае Reuters.
Ізраільскі прэм'ер не ўдакладніў, пра якія краіны ідзе гаворка, і не раскрыў падрабязнасцяў.