Трамп паабяцаў страхоўку судам у Пэрсідскім заліве
- 4.03.2026, 6:44
Па разумнай цане.
Фінансавая карпарацыя развіцця ЗША (DFC) будзе прадастаўляць «па вельмі разумнай цане» страхоўку ад «палітычных рызык» і гарантыі фінансавай бяспекі гандлёвым судам, што праходзяць праз Пэрсідскі заліў, паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Truth Social.
«Гэтым змогуць скарыстацца ўсе суднаходныя лініі. Пры неабходнасці ваенна-марскія сілы ЗША пачнуць суправаджаць танкеры праз Армузскі праліў», — паабяцаў Трамп.
Пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля ў Іране 28 лютага Тэгеран заявіў, што гандаль праз Армузскі праліў немагчымы да асобнага паведамлення. Зараз рух у Армузскім праліве практычна спыніўся, пра што сведчаць даныя сэрвісу MarineTraffic.