Знішчаны іранскі сакрэтны ядзерны комплекс і 300 ракетных пускавых установак
- 4.03.2026, 9:36
У Арміі абароны Ізраіля раскрылі падрабязнасці.
Армія абароны Ізраіля з моманту пачатку ваеннай аперацыі супраць Ірана знішчыла каля 300 іранскіх пускавых установак балістычных ракет. Пра гэта паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ.
Паводле даных ЦАХАЛа, з 28 лютага, то бок з моманту пачатку ваеннай аперацыі супраць Ірана, ізраільская авіяцыя здзейсніла больш за 1600 баявых вылетаў і скінула па іранскіх стратэгічных і ваенных аб’ектах 4000 розных боепрыпасаў.
У выніку гэтага знішчаны шматлікія іранскія ваенныя аб’екты, у тым ліку 300 ракетных пускавых установак. З дапамогай гэтых ракетных установак іранская армія наносіла ўдары па Ізраілі і па ваенных базах ЗША на Блізкім Усходзе і па іх саюзніках.
Пад удар ізраільскай авіяцыі таксама трапіў сакрэтны ядзерны комплекс, у якім іранскія вучоныя спрабавалі стварыць галоўныя кампаненты для ядзернай зброі. Гэты сакрэтны стратэгічны падземны аб’ект называецца «Мінзадэхей». Сцвярджаецца, што ён знаходзіўся недалёка ад Тэгерана.