BE RU EN

Расіяне збілі свой верталёт над Растоўскай вобласцю

  • 4.03.2026, 9:41

Цэліліся ў украінскі дрон.

Пад вечар 3 сакавіка ў Растоўскай вобласці расійская СПА збіла ўласны верталёт з экіпажам на борце — усе яго чальцы загінулі, паведамляе «Фокус».

Збіццё верталёта адбылося ў выніку так званага «сяброўскага агню», пішуць расійскія Z-паблікі.

«Неба забірае найлепшых... Вечнага палёту. На 5-ы год фрэндлі-файр нікуды не знік», — гаворыцца ў нататцы.

У той жа час маніторынгавыя тэлеграм-каналы апублікавалі кадры збіцця расійскага верталёта.

Таксама расійскія ваенныя блогеры пісалі пра тое, што ніхто з тых, хто знаходзіўся на борце верталёта, збітага расійскай СПА, не выжыў.

Як піша расійскае выданне Astra, здарэнне адбылося ў раёне ваеннага аэрадрома Мілерава.

На момант публікацыі матэрыялу афіцыйнай інфармацыі ад Мінабароны РФ або ўладаў Растоўскай вобласці не было.

Апошнія навіны