У Мікалаеве расійскі «Шахед» трапіў у пасажырскі цягнік
- 4.03.2026, 10:36
Пераон пачарнеў ад дыму.
4 сакавіка дрон-камікадзэ «Шахед» Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі атакаваў пасажырскі цягнік на вакзале ў Мікалаеве. Пасля траплення ўзнік пажар, які пачалі тушыць ратавальнікі.
Траплянне «Шахеда» па пасажырскім цягніку ў Мікалаеве адбылося раніцай 4 сакавіка, падчас паветранай атакі УС РФ. На фота і відэа з месца падзей бачны вакзал, а каля адной з платформаў — палаючы вагон; адпаведныя кадры апублікаваныя ў тэлеграм-канале «Навіны Мікалаева». Паводле папярэдніх звестак, людзі не пацярпелі. «Укрзалізниця» і ОВА пакуль не каментавалі расійскі ўдар.
Інфармацыя пра атаку дрона РФ па мікалаеўскім вакзале з'явілася ў сетцы каля 9-й гадзіны, калі ў рэгіёне яшчэ гучаў сігнал паветранай трывогі з-за паветранай атакі дронаў УС РФ. Пасля паведамлення пра трапленне ў канале «МікВісти» ўдакладнілі, што «Шахед» ударыў не па вагону, а ўрэзаўся ў калею побач з цягніком. Аднак на фота з месца падзей відаць языкі полымя з вокнаў вагона. Вакол — грамадзянскія сведкі здарэння, работнікі вакзала, а таксама пажарныя, якія тушаць агонь.