BE RU EN

ЗСУ дасягнулі новых поспехаў у раёне Гуляйполя і выраўнялі фронт

  • 4.03.2026, 12:53

У ходзе контрнаступу вызвалены новыя раёны.

ЗСУ на стыку Запарожскай і Дняпрапятроўскай абласцей вызвалілі новыя раёны, якія расійскія акупанты хацелі выкарыстаць для наступу на Арэхоў і Вольнянск. Аб гэтым расказаў ваенны эксперт Багдан Мірашнікаў.

Паводле ягоных звестак, дадатковыя поспехі ў ЗСУ былі на Гуляйпольскім напрамку: адбылося выраўноўванне фронту на некаторых ўчастках.

Расійскія акупанты планавалі захапіць плацдармы на заходнім беразе ракі Гайчур, каб працягнуць наступ у Запарожскай вобласці, але ўкраінскія байцы выбілі іх адтуль.

Мірашнікаў падкрэсліў, што гэта толькі папярэднія вынікі контрнаступу ЗСУ на дадзеным участку фронту. Украінскія байцы працягваюць аперацыю.

Ён лічыць, што ў ходзе контрнаступу падраздзяленні ЗСУ павінны падысці да Успеноўкі і ахапіць яе (населены пункт у Запарожскай вобласці, які раней захапіла акупацыйная армія РФ, — заўв. рэд.).

Паводле яго слоў, апошнім часам інтэнсіўнасць контрнаступу знізілася, але ўкраінскія байцы працягваюць штурмавыя дзеянні.

Нагадаем, расійскія акупанты пачалі наступ на горад Гуляйполе ў Запарожскай вобласці ў канцы кастрычніка 2025 года. Яны змаглі захапіць некалькі населеных пунктаў, але ЗСУ спынілі ворага. Цяпер баі ідуць у раёне Гуляйполя і Жалезнадарожнага, а таксама на поўнач ад іх — на стыку Запарожскай і Дняпрапятроўскай абласцей.

Паводле даных Генштаба ЗСУ, учора, 3 сакавіка, на Гуляйпольскім напрамку расійскія акупанты 25 разоў атакавалі пазіцыі ЗСУ. Украінскія байцы ўсе атакі адбілі. Баі ішлі ў раёне Гуляйполя і ў бок Жалезнадарожнага, Варвараўкі, Гуляйпольскага, Стараўкраінкі і інш.

Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі заяўляў, што ў ходзе контрнаступу ўкраінскай арміі на стыку Запарожскай і Дняпрапятроўскай абласцей ад ворага вызвалена каля 400 квадратных кіламетраў тэрыторыі. Таксама расіян выбілі з 8 населеных пунктаў.

Апошнія навіны