BE RU EN

Дранікі і бульбяная бабка могуць трапіць у Спіс ЮНЕСКА

  • 4.03.2026, 13:49

Гэтыя стравы лічацца гастранамічным сімвалам краіны.

Беларусь намераваецца падаць заяўку на ўключэнне традыцыйных страў з цёртай бульбы ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, традыцыі прыгатавання такіх страў ужо даўно лічацца гастранамічным сімвалам краіны і распаўсюджаныя ва ўсіх шасці абласцях Беларусі.

Адзначаецца, што з 2022 года гэтыя кулінарныя традыцыі ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей рэспублікі.

Улады разлічваюць, што магчымае прызнанне з боку ЮНЕСКА дапаможа шырэй прадставіць Беларусь як краіну, якая беражліва захоўвае нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павысіць яе турыстычную прывабнасць і будзе спрыяць развіццю гастранамічнага турызму.

Апошнія навіны