BE RU EN

У Мінску знік легендарны помнік-самалёт

  • 4.03.2026, 15:57

Мясцовыя ўжо пачалі хвалявацца.

Манумент з самалётам Су-7Б на вул. Карвата ў Стэпянцы раптоўна знік. Мясцовыя ўжо пачалі хвалявацца, але іх супакоілі ў адміністрацыі Партызанскага раёна.

Там расказалі, што на пачатку сакавіка спецыялісты прыступілі да рамонтна-рэстаўрацыйных работ.

Самалёт знялі з п'едэстала і адвезлі на рэстаўрацыю. Адновяць таксама нясучую здольнасць фундамента манумента.

Апошнія навіны