BE RU EN

ЗША паказалі знішчэнне іранскага карабля ля берагоў Шры-Ланкі

  • 4.03.2026, 17:52

Відэафакт.

Амерыканскі Пентагон апублікаваў кадры тарпеднай атакі амерыканскай субмарыны на іранскі ваенны карабель, які вяртаўся ў Іран з індыйскага порта пасля вучэнняў. Паводле звестак МЗС Шры-Ланкі, у выніку ўдару ў міжнародных водах загінула не менш за 80 маракоў, яшчэ 101 чалавек лічыцца зніклым без вестак.

Паводле звестак СМІ, раніцай 4 сакавіка іранскі фрэгат «Дэна» (IRIS Dena) падаў сігнал бедства ў тэрытарыяльных водах Шры-Ланкі ў раёне горада Галле. ВМС рэспублікі праводзяць выратавальную аперацыю на месцы здарэння.

Апошнія навіны