BE RU EN

Гэта стане пачаткам хуткага канца Пуціна

  • Міхаіл Саакашвілі
  • 4.03.2026, 17:57

Кіраўніка Крамля таксама могуць дастаць дзе заўгодна.

Падвышэнне коштаў на нафту вельмі выгадна Расіі, але насамрэч Масква ў поўнай паніцы. Саюз зла, які будуюць расіяне, пачынае разбурацца.

Вядома, што Пуцін раней часта глядзеў кадры забойства Кадафі паўстанцамі, і цяпер знішчэнне Хаменеі паказала, што Пуціна таксама могуць дастаць дзе заўгодна.

Найважнейшае — калі рэжым аятоллаў падзе, гэта стане пачаткам хуткага канца Пуціна. Іванішвілі таксама варта добра паглядзець, чым заканчваецца дыктатура для дыктатараў і іх сем'яў.

Я ж не быў дурнем у 2012 годзе, калі мірна перадаў уладу гэтай крымінальнай бандзе — так хацела большасць народа. Але калі прыгнятаеш большасць і супрацьстаяш ёй, як гэта робіць Іванішвілі, тады ты дыктатар.

Мы павінны перастаць прыдумваць для Іванішвілі розныя назвы і ўсе разам называць яго дыктатарам, а яго рэжым — дыктатурай.

Міхаіл Саакашвілі, «Фэйсбук»

Апошнія навіны