Украінскія дроны атакавалі расійскі фрэгат «Адмірал Эсэн»
- 4.03.2026, 19:58
Дасталі і ў Наварасійску.
У выніку атакі дронаў на порт у Наварасійску быў пашкоджаны расійскі фрэгат «Адмірал Эсэн». Гэта ўжо не першая атака на гэты карабель.
Пра гэта паведамляе «КіберБорошно» у Telegram.
Аналітыкі OSINT сцвярджаюць, што ў выніку атакі была пашкоджана сярэдняя надбудова фрэгата.
Па іх словах, у выніку траплення ў надбудову фрэгата здэтанавалі гранатамёты ПК-10, прызначаныя для пастаноўкі пасіўных перашкод.
Акрамя механічных пашкоджанняў, былі пашкоджаныя электронныя сістэмы карабля:
комплекс РЭБ ТК-25, які адказвае за выяўленне выпраменьвання і пастаноўку актыўных перашкод;
радары МР-90 «Арэх», якія забяспечваюць навядзенне зенітных ракет на мэты;
аглядны радар «Фрэгат-М2М», які адказвае за дальняе выяўленне паветраных і надводных аб’ектаў.
Як пішуць аналітыкі OSINT, акрамя фрэгата, пад удар трапіў ракетны катэр праекта 1241 «Маланка».
БПЛА паразілі кармавую частку судна, дзе размешчаныя галоўныя рухавікі, дызель-генератары і машыннае аддзяленне, якія забяспечваюць працу сілавой устаноўкі катэра.
Таксама ў кармавой частцы знаходзяцца дзве 30-мм артылерыйскія ўстаноўкі АК-630М, што адказваюць за блізкую абарону катэра, і дызель-генератары, якія забяспечваюць электразабеспячэнне карабельных сістэм.
Нагадаем, украінскія воіны раней ужо наносілі ўдар па расійскаму фрэгату «Адмірал Эсэн», калі ён базаваўся ў Севастопалі. Для гэтага украінскія воіны ўпершыню выкарысталі новую ракету «Даўгі Няптун».
Як адзначаў у лютым спікер Вайскова-марскіх сіл ЗСУ Дзмітрый Плетэнчук, расіяне выкарыстоўваюць «Адмірал Эсэн» для ракетных удараў па Украіне, бо такі карабель можа несці «Калібры».