BE RU EN

Памерла палітзняволеная Алена Панкова

  • 4.03.2026, 20:47

У яе застаўся 18-гадовы сын.

Памерла палітзняволеная Алена Панкова, якую летась асудзілі за ўдзел у пратэстах. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Паводле звестак выдання, Алена памерла ў лютым. Прычына смерці не паведамляецца.

Летам 2025 года Панкову судзілі па арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прысудзілі да «хатняй хіміі».

Паводле дадзеных BelPol, у жанчыны застаўся 18-гадовы сын.

Апошнія навіны