Дзявяты аэрапорт Расіі прыпыніў працу
- 4.03.2026, 23:54
На фоне пагрозы ўдараў беспілотнікамі.
Расавіяцыя паведаміла, што дзеля забеспячэння бяспекі палётаў у аэрапорце Валгаграда ўведзеныя абмежаванні на прыём і адпраўку самалётаў.
Раней працу прыпынілі аэрапорты Саратава, Пензы, Сочы, Уладзікаўказа, Грознага і Магаса. Больш за дзесяць гадзін таму абмежаванні былі ўведзеныя ў аэрапортах Краснадара і Геленджыка.
Расійскія аэрапорты рэгулярна прыпыняюць палёты на фоне пагрозы ўдараў беспілотнікамі. Абмежаванні ўводзяць з меркаванняў бяспекі.