BE RU EN

Нікол Пашынян прыбыў у Грузію і выканаў Billy Jean у мясцовым бары

  • 5.03.2026, 2:34

Прэм'ер Арменіі сыграў на барабанах.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян ў грузінскім бары сыграў на барабанах, акампануючы выкананню песні Billie Jean. Відэазапісам выступлення ён падзяліўся напярэдадні ў сваім тэлеграм-канале.

На кадрах відаць, як палітык адбівае рытм на барабаннай стойцы, пакуль спявачка выконвае кампазіцыю Майкла Джэксана.

«Для мяне было гонарам граць з грузінскімі сябрамі для грузінскіх сяброў», — так ён падпісаў публікацыю.

Апошнія навіны