BE RU EN

Белы дом абверг версію пра планы Трампа ўзброіць курдаў супраць Ірана

  • 5.03.2026, 5:17

Прэс-сакратарка Белага дома паведаміла, пра што прэзідэнт ЗША размаўляў з курдскімі лідарамі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не плануе ўзбройваць курдскія ваенныя фармаванні для аперацый у Іране, заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэролайн Левітт.

«Паведамленні пра тое, што прэзідэнт ухваліў такі план, не маюць нічога агульнага з праўдай», — адзначыла яна.

Паводле слоў Левітт, размова Трампа з курдскімі лідарамі датычылася пытанняў амерыканскай базы на поўначы Ірака.

Апошнія навіны