Адзін з ВНУ Беларусі абвясціў пра закрыццё
- 5.03.2026, 9:36
Прычына рашэння не ўдакладняецца.
Прыватны Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) завяршае адукацыйную дзейнасць. Такая інфармацыя з'явілася на галоўнай старонцы ВНУ, перадае «Зеркало».
Прычына рашэння не ўдакладняецца. У лютым 2021-га Інстытут прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю. Сертыфікат дзейнічаў да 9 сакавіка 2026 года.
Пра праблемы ў ІПП паведамлялася яшчэ ў 2024 годзе. Як пісалі СМІ, ВНУ вырашыла не набіраць першакурснікаў на новы навучальны год. Пры гэтым у адміністрацыі ўстановы адукацыі запэўнівалі ў адсутнасці планаў згортваць адукацыйную дзейнасць. Хаця да таго часу закрыліся дзве з пяці прыватных ВНУ краіны.
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) пачаў працу ў 1993 годзе. Ён рыхтаваў спецыялістаў у галіне эканомікі і кіравання, паліталогіі і журналістыкі.