Сетка зарадных станцый Malanka дагэтуль не аднавілася пасля збою
- 5.03.2026, 11:46
Аднак зараджаць аўтамабіль можна бясплатна.
Доступ да сэрвісаў сеткі зарадных станцый Malanka раніцай 5 сакавіка застаецца абмежаваным з-за таго, што з боку правайдэра працягваюцца тэхнічныя працы. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі кампаніі.
У паведамленні адзначаецца, што з-за правядзення працаў некаторыя сэрвісы сеткі пакуль недаступныя. На гэты перыяд уладальнікі электрамабіляў могуць карыстацца зараднымі станцыямі Malanka бясплатна.
Бясплатная зарадка будзе дзейнічаць да поўнага аднаўлення працы сэрвісаў. Азнаёміцца са спісам даступных станцый можна ў спецыяльнай анлайн-табліцы.
Тэхнічная служба сеткі працягвае працаваць у звычайным рэжыме. Звязацца з ёй можна па тэлефонах: +375 (29/44/33) 643-14-31.
Акрамя таго, на час правядзення працаў партнёр сеткі — forEVo — таксама адкрыў бясплатны доступ да зарадкі электрамабіляў на сваіх станцыях.