BE RU EN

Іран атакаваў Азербайджан

  • 5.03.2026, 11:59

Паблізу аэрапорта Нахчывана ўпалі іранскія ракеты і дроны.

Ракеты і беспілотнікі, што ляцелі з боку Ірана, упалі на тэрыторыю аэрапорта ў азербайджанскім горадзе Нахчыван у чацвер, 5 сакавіка. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, блізкую да ўрада Азербайджана.

Міжнародны аэрапорт Нахчывана размешчаны каля 10 км ад мяжы з Іранам.

Як піша CBC TV Azerbaijan, у сувязі з атакай іранскага дрона на аэрапорт Нахчывана настаўнікаў і вучняў эвакуявалі са школ, размешчаных паблізу аэрапорта.

Два чалавекі паранены. Таксама пашкоджаны будынак аэрапорта.

Гэта першы выпадак, калі ў іранскі канфлікт аказаўся ўцягнуты і Азербайджан. Амбасадара Ірана ў Баку выклікалі ў МЗС Азербайджана.

Апошнія навіны