Надвор’е парадуе беларусаў
- 5.03.2026, 12:51
Ідзе вясна.
У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца паступовае пацяпленне — да канца тыдня тэмпература месцамі павысіцца да +14°С. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце. Тым часам на рэках працягваецца разбурэнне ледзянага покрыву, а на асобных ўчастках дарог па-ранейшаму магчымая небяспечная галалёдзіца.
У пятніцу, 6 сакавіка, уначы і раніцай па ўсходняй частцы краіны прагназуюцца снег і дождж. Начная тэмпература складзе 0…-6°С, а ўдзень паветра прагрэецца ад +1°С на ўсходзе да +10°С на захадзе. З-за галалёдзіцы сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
У суботу, 7 сакавіка, ападкаў у асноўным не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Тэмпература ўначы складзе 0…-5°С, месцамі можа апускацца да -8°С. Удзень слупкі тэрмометраў пакажуць ад +3°С на паўночным усходзе да +14°С на паўднёва-захадзе краіны.
У нядзелю, 8 сакавіка, надвор’е застанецца пераважна без ападкаў, аднак туманы месцамі захаваюцца. Уначы чакаецца 0…-6°С, а на паўночным усходзе месцамі -7…-11°С. Удзень тэмпература складзе ад +3°С на паўночным усходзе да +14°С на паўднёва-захадзе.
Тым часам на рэках Беларусі працягваецца крыгаход. Ад ледзянага покрыву ўжо ачысцілася рака Вілія, ўскрыўся Нёман у Стоўбцах, а таксама яго прыток Шчара ў Слоніме. Акрамя таго, пачалося ўскрыццё прытоку Прыпяці — ракі Арэса.