Даляр падаражэў
- 5.03.2026, 13:49
Еўра таксама даражэе.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 сакавіка даляр падаражэў на 0,42% — да 2,9013 рубля.
Еўра падаражэў на 1,13% — да 3,3898 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 0,25% — да 3,7365 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,94% — да 4,2487 рубля за 10 юаняў.